День строителя в Миорах. Штукатуры и маляры трудятся на восстановлении комплекса
10.08.2018
—
Разное
>
У нядзелю ў будаўнікоў прафесійнае свята! Аддзелачнікі ПМК-55 брыгады Ірыны Бялевіч падрыхтавалі да здачы ў эксплуатацыю жылы дом у Глыбокім. Толькі што вярнуліся з Верхнядзвінска, дзе абнаўлялі будынак дзіцячага сада. Цяпер ад старання тынкоўшчыкаў і маляроў залежыць тэрмін заканчэння работ на першым паверсе фізкультурна-аздараўленчага комплексу.
Гэта будзе прыкладна праз тыдзень.
На здымку: Алена Свінцова, брыгадзір Ірына Бялевіч і Віталь Бяспалы.