На выходныя ў Беларусі прагназуюць спёку і месцамі дажджы

Источник материала:  
10.08.2018 15:34 — Разное
На выходныя ў Беларусі прагназуюць спёку і месцамі дажджы
Фота: pixabay.com

11 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Па захадзе краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы, у асобных раёнах моцныя залевы, паведамляе Белгідрамет

Вецер будзе паўднёвы, па Брэстчыне і Гродзеншчыне — з пераходам на паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты. Месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру. 

Тэмпература паветра ўначы і зранку — ад 11 градусаў цяпла па ўсходзе да 20 па захадзе. Удзень тэмпература паветра павысіцца да 25-30 са знакам "плюс". Па захадзе Беларусі прагназуюць +19...+24. 

У нядзелю, 12 жніўня, уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца дажджы, удзень яны пройдуць пераважна па ўсходзе краіны. У асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы, месцамі — навальніцы. 

Вецер будзе заходні ўмераны, у асобных раёнах пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы 13-18 вышэй за нуль, удзень слупок тэрмометра пакажа ад +19 да +26.

←Купить окна ПВХ в Минске со скидкой 43%!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика