Маладзёжны экіпаж з «Рассвета» — лідар на жніве на Кіраўшчыне, адзін з лідараў на Магілёўшчыне

Источник материала:  
10.08.2018 — Разное

Маладзёжны экіпаж з «Рассвета» — лідар на жніве на Кіраўшчыне, адзін з лідараў на Магілёўшчыне

Разам з вопытнымі хлебаробамі ўдарна працуюць на жніве маладыя камбайнеры і вадзіцелі. У раённым спаборніцтве сярод маладзёжных экіпажаў лідарства захапіў дуэт з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — Юрый Асташоў і Аляксандр Краўцоў. Па стане на ўчарашнюю раніцу хлопцы намалацілі 879 тон збожжа. З гэтым рэзультатам рассветаўцы зараз уваходзяць у тройку перадавых маладзёжных экіпажаў Магілёўшчыны! Юрый і Аляксандр упэўнена рухаюцца да запаветнай хлебаробскай мэты — намалоту ў тысячу тон, і на гэтым спыняцца не збіраюцца.
Учора прама ў полі маладых працаўнікоў павіншаваў выконва­ючы абавязкі першага сакратара РК ГА “БРСМ” Олег Бойка. У гэты момант і быў зроблены здымак.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

←"После матча звонили из кабинета президента". Главного тренера минского "Динамо" поздравил Лукашенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика