Кіраўскія будаўнікі 12 жніўня адзначаюць прафесійнае свята

Источник материала:  
10.08.2018 — Разное

Кіраўскія будаўнікі 12 жніўня адзначаюць прафесійнае свята

Брыгадзір муляроў Віктар Сцерлінгаў (справа) і муляр Іван Рымараў

Ад людзей будаўнічых спецыяльнасцей у многім залежыць аблічча гарадоў і сельскіх населеных пунктаў, утульнасць у дамах і кватэрах, а па вялікім рахунку — сацыяльна-эканамічнае жыццё краіны ў цэлым.

Напярэдадні прафесійнага свята будаўнікоў мы сустрэліся з галоўным інжынерам ДУКДБП “Кіраўская ПМК-255” Сяргеем Іваніцкім і папрасілі расказаць аб рабоце калектыву прадпрыемства і планах на будучае:

— Па выніках мінулага года сярод арганізацый Магілёўскай вобласці, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве, наша ПМК-255 стала лепшай і была ўдастоена быць занесенай на Дошку гонару Магілёўскай вобласці.


Кіраўскія будаўнікі 12 жніўня адзначаюць прафесійнае свята

Цясляр Сяргей Крупінскі

За першае паўгоддзе бягучага года ўласнымі сіламі выканана работ на 1327 тыс.руб. Выручка ад рэалізацыі паслуг склала 1296 тыс.руб.
Работнікі прадпрыемства адначасова працу­юць на розных аб’ектах. У працэсе дзейнасці — будаўніцтва новага жывёлагадоўчага аб’екта ў СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” у Стайках, дзе ПМК-255 з’яўляецца генеральным падрадчыкам, рэстаўрацыя помніка гісторыка-культурнай спадчыны — Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля. Прымаем удзел у будаўніцтве малочна-таварнага блока на МТК “Мышкавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, працуем на аб’екце ПГУП “Дзетван”. Право­дзім капітальны рамонт двухпавярховага дома па вул.Савецкай райцэнтра.


Кіраўскія будаўнікі 12 жніўня адзначаюць прафесійнае свята

Муляры Аляксандр ЧУБ і Аляксандр Глушакоў

Пачаліся работы па будаўніцтве 20-кватэрнага жылога дома па вул.Арлоўскага горада. Яго здача плануецца сёлета ў лістападзе. Зараз муляры і цесляры праводзяць тут заліўку маналітнага пояса, вядуць падрыхтоўку да перакрыцця падвальнага памяшкання.
Паралельна выконваем работы за межамі нашага раёна: у ГЛГУ “Клічаўскі лясгас” кіраўчане рамантуюць адміністрацыйны будынак і лесапункт. Наогул наша арганізацыя заўсёды ўдзельнічае ў тэндэрах на правядзенне работ не толькі на Кіраўшчыне, а і ў суседніх раёнах.


Кіраўскія будаўнікі 12 жніўня адзначаюць прафесійнае свята

Работнікі цэха дрэваапрацоўкі: станочнік Андрэй Пярфільеў, вальшчык Уладзімір Чарнякоў, вадзіцель лесавоза Сяргей Чэкулаеў

Любыя поспехі ў рабоце, безумоўна, звязаны з людзьмі. А яны ў калектыве добрасумленныя, працавітыя і шчырыя. У нашай справе не бывае дробязей, і гэта добра разуме­юць усе работнікі. На ўрачыстым сходзе, прысвечаным прафесійнаму святу, мы будзем шчыра віншаваць усіх іх. Асобныя работнікі — тыя, хто дасягнуў найбольшых поспехаў у працоўнай дзейнасці — будуць узнагароджаны. Ганаровая грамата і Падзячны ліст райвыканкама — адпаведна рамшчыку Канстанціну Вігуры і вядучаму інжынеру вытворча-тэхнічнага аддзела Марыі Савельевай, Ганаровая грамата ДУКПП “Магілёўаблсельбуд” будзе ўручана машыністу аўтапагрузчыка Васілю Прыгажаеву, Ганаровая грамата Магілёўскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў АПК — тынкоўшчыку Ірыне Лук’янавай, Ганаровыя граматы райкама прафсаюза работнікаў АПК — вадзіцелю Валерыю Перадні, электрагазазваршчыку Сяргею Лапухіну, машыністу аўтакрана Канстанціну Каранкевічу, тынкоўшчыку Таццяне Каспяровіч.
Мы шчыра ўдзячныя ўсім працаўнікам. Наша прафесія хоць і складаная, але высакародная!
Запісаў Аляксандр ХАХЛОЎ.

←8 МАРШРУТОВ ДЛЯ ПУТЕШЕСТВИЙ ПО СМОЛЕВИЧЧИНЕ И НЕ ТОЛЬКО….

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика