Люстрадзён на сёньня
10 жніўня 1940 г. у в. Подрась Ваўкавыскага раёна нарадзілася польская актрыса тэатра Ірэна ЦЕЛЕШ-БУРЧЫК.
У 1958 г. скончыла Дзяржаўны педагагічны ліцэй у Гданьску. У 1966 г. здала акцёрскі іспыт. Дэбютавала на сцэне ў Гданьску ў ролі Кіркі ў «Адысеі» Гамера. Працавала ў тэатрах Гданьска, Грудзендза, з 1975 г. працуе ў тэатры ім. Стэфана Ярача ў Альштыне. Гуляла ў пастаноўках па п’есах Уільяма Шэкспіра, у тым ліку Лэдзі Макбет і Гекату ў «Макбет», герцагіню ёркскую ў «Рычардзе III» і каралеву Гертруду ў «Гамлеце». Гуляла Вольгу у «Трох сёстрах» па А. Чэхаву.
Здымалася ў тэлесерыялах «Дом над стаўком» і «Каханне над стаўком».
У 1959-1981 гг. з’яўлялася членам Польскай аб’яднанай рабочай партыі. У 70-х гадах была членам гарадской рады ў Грудзендзы. У 1980 г. з’яўлялася адным з заснавальнікаў Альштынскай структуры «Салідарнасць», была ў ліку іншых дэлегатам Нацыянальнага Кангрэсу «Салідарнасці». Пасля ўвядзення ваеннага становішча працягвае апазіцыйную дзейнасць, займаючыся распаўсюджваннем выданняў самвыдату і арганізацыі дапамогі інтэрнаваных. У 1984 г. па палітычных матывах была звольненая з тэатра, у бліжэйшыя пяць гадоў яна працавала прадаўцом адзення на рынку, працаўніцай ў сельскай гаспадарцы.
У канцы 80-х гадоў ўзначальвала Камітэт па культуры пры Грамадзянскім камітэце. Пазней была членам Ліберальна-дэмакратычнага Кангрэсу. На мясцовых выбарах у 2010 годзе ішла ў спісе Грамадзянскай платформы і атрымала мандат дэпутата Вармінска-Мазурскага сейміка. У 1989 г. вярнулася ў тэатр. Аўтар фельетонаў у «Альштыняку».
З’яўляецца лаўрэатам шматлікіх прэмій. Мае ўзнагароды.
Замужам за акцёрам Стэфанам Бурчыкам, мае двух сыноў: Пятра, 1966 года нараджэння, і Паўла, 1969 года нараджэння (вядомы польскі акцёр).