Сям’я для адзінокай бабулі

Источник материала:  
09.08.2018 — Разное

Раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб стварэнні камісіі для разгляду пытанняў сацыяльнага абслугоўвання на аснове дагавору аказання сацыяльных паслуг у замяшчаючай сям’і.

Замяшчаючая сям’я – гэта форма жыццеўладкавання паўналетняга непрацаздольнага грамадзяніна ва ўмовах сумеснага пражывання і вядзення агульнай гаспадаркі з іншай фізічнай асобай.

– Непрацаздольны грамадзянін у такім выпадку павінен быць не менш як 70-гадовага ўзросту або з’яўляцца інвалідам І ці ІІ групы, – тлумачыць загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Валянціна ДУБІЦКАЯ. – У прэтэндэнта на пражыванне ў замяшчаючай сям’і не можа быць непаўналетніх дзяцей, а таксама паўналетніх дзяцей, жонкі (мужа) і бацькоў, якія не з’яўляюцца інвалідамі І ці ІІ групы, не дасягнулі ўзросту, што дае права на пенсію па ўзросту на агульных падставах, адсутнасць догляду асобай, якая атрымлівае дапамогу па доглядзе інваліда І групы або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, адсутнасць дагавору рэнты або дагавору пажыццёвага ўтрымання.

Пэўныя патрабаванні прад’яўляюцца і да таго, хто мае права аказваць сацыяльныя паслугі ў форме сацыяльнага абслугоўвання ў замяшчаючай сям’і. Павінен быць дзеяздольным грамадзянін ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў, які пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, не з’яўляецца інвалідам І ці ІІ групы і, паводле закона, на ўтрыманні ў яго не павінна быць паўналетняга непрацаздольнага грамадзяніна. Дагавор, які прадугледжвае аказанне сацыяльных паслуг у форме сацыяльнага абслугоўвання ў замяшчаючай сям’і, заключаецца паміж тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ад імя мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, паўналетнім непрацаздольным грамадзянінам і іншай фізічнай асобай.

Непрацаздольны грамадзянін абавязаны кампенсаваць памочніку ў замяшчаючай сям’і 75 працэнтаў ад сваёй пенсіі. Тэрмін аказання сацыяльных паслуг не павінен быць меншы за шэсць месяцаў.

Дадатковую інфармацыю адносна аказання сацыяльных паслуг у замяшчаючай сям’і можна атрымаць у ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» (тэл. 2-17-20, 5-15-93).

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

←Стартовали с $27 в кармане. Как белорусы разрабатывают платформу для продажи интернет-трафика, которой пользуются Mail.Ru Group и Wargaming

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика