У ДТЗ пад Мастамі загінула 19-гадовая дзяўчына. Яе бацька заснуў за рулём
Фота: gaigrodno.by
ДТЗ са смяротным фіналам адбылося 7 жніўня пад Мастамі, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Сям'я гродзенцаў вярталася на "Опелі" з украіны, куды яны ездзілі на адпачынак. Каля вёскі Монкавічы бацька заснуў за рулём. Аўтамабіль з'ехаў у кювет, чатыры разы перакуліўся і лёг на дах на праезнай частцы дарогі.
Пры здарэнні з салона машыны выпала 19-гадовая дачка кіроўцы і загінула на месцы. Паводле звестак ДАІ, дзяўчына ехала ехала на заднім сядзенні справа і, хутчэй за ўсё, не была прышпіленая рамянём бяспекі.
Траўмы атрымаў і яе васьмігадовы брат, які, паводле папярэдняй інфармацыі, сядзеў побач і нічым не быў зафіксаваны. Яго і бацьку шпіталізавалі. Жонка кіроўца і сябар, які ехаў на пярэднім сядзенні, не атрымалі сур'ёзных раненняў.