Прынесеныя ветрам

Источник материала:  
08.08.2018 — Разное

Добраўпарадкаванне

Каб вуліцы былі чыстымі, іх трэба прыбіраць, прычым своечасова і не толькі ад смецця, якое кідаюць міма ўрны недысцыплінаваныя прахожыя. Летам, падчас доўгіх перыядаў сухога надвор’я, асноўны від вулічнага смецця — пыл і дробны пясок, які на досыць вялікія адлегласці пераносіць вецер. Выдаленне “мікрабарханаў” уяўляе сабой працаёмкі працэс. Спачатку спецыяльнай механізаванай шчоткай пыл змятаецца да ўзбочыны, ад яе ўручную — шуфлямі — грузіцца ў кузаў трактарнага прычэпа. Займаюцца гэтай справай дворнікі. На перыяд “пясчанай прыборкі”, якая праходзіць на замацаваных за імі ўчастках, фарміруецца часовая брыгада, звычайна з шасці чалавек. Талакой за дзень яны паспяваюць прыбраць адну-дзве вуліцы.

Прынесеныя ветрам

Колькасць пылу моцна “плавае”, аднак у сярэднім штодзень набіраецца 3-6 кубаметраў. Канешне, УКП ЖКГ на палігон ЦБА яго не вывозіць. Гэта той рэдкі выпадак, калі на вуліцы трапляе не смецце, а запатрабаваны другасны рэсурс, які можна ўжываць паўторна без аніякай перапрацоўкі. Напрыклад, для падсыпкі тых жа вуліц з грунтовым пакрыццём.

Дзмітрый САЎРЫЦКI. Фота Марыі ТАЛЕЙКА.

←​Мужчина воровал ограды с кладбища в Гродненской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика