Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь наведаў Нясвіж

Источник материала:  
08.08.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь наведаў Нясвіж

Нясвіжскі раён наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Віктар Сарачаны. У рамках дзелавога візіту адбылася сустрэча з кіраўніком раённай вертыкалі ўлады Генадзем Салаўём, дзе былі абмеркаваны перспектывы далейшага міжнароднага супрацоўніцтва. Падчас размовы Віктар Сарачаны адзначыў неабходнасць умацавання ўзаемавыгадных адносін паміж рэгіёнамі Беларусі і Малдовы, культурных сувязей, павышэння турыстычнай плыні.

У сваю чаргу Генадзь Салавей пазнаёміў малдаўскага госця з сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі рэгіёна, адзначыў высокую арганізацыю сельскагаспадарчай вытворчасці раёна і наяўнасць перапрацоўчых прадпрыемстваў, якасная прадукцыя якіх карыстаецца высокім попытам на ўнутраным і знешнім рынках.

Пакідаючы Нясвіжскі раён, Віктар Сарачаны адзначыў, што па выніках візіту будуць зроблены пэўныя прапановы малдаўскаму бізнесу, а таксама рэалізавана ідэя сацыяльна-культурнага супрацоўніцтва.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Илон Маск задумал выкупить Tesla

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика