Жніва заключны акорд

Источник материала:  
08.08.2018 — Разное

Жніва заключны акорд

На двары стаіць, здавалася б, нясцерпная спёка. Але сухое надвор’е дае магчымасць хлебаробам ААТ «Радзіма Якуба Коласа» без затрымак убіраць вырашчаны ўраджай. Працаваць тут заўсёды ўмелі. На працягу чарговага жнівеньскага дня, калі камбайнавыя экіпажы дажыналі апошнія збожжавыя плошчы пад Сверынавам, кіпела работа на зернесушыльным комплексе ў Любкаўшчыне, дзе аператарамі працуюць Уладзімір Ланкевіч і Мікалай Хромчык на чале з загадчыцай склада Зінаідай Каралец.

Расказаць аб рабоце кароткай аператыўнай інфармацыяй стараецца штодня спецыяліст па ідэалогіі Наталля Канцавенка.

Не раз адзначалі за працоўныя поспехі вопытнага вадзіцеля Івана Ярашэвіча.

Фота Васіля Зянько

 

НА ПАЛЯХ РАЁНА(інфармацыя па станена 6 жніўня)

Збожжавыя і зернебабовыя культуры абмалочаны ў гаспадарках раёна на 15 716 гектарах, што складае 72,2 працэнта да агульнай уборачнай плошчы.

Па тэмпах уборкі лідзіруюць хлебаробы ААТ «Жацерава», на другім і трэцім месцах ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і «Рубяжэвічы».

Сярэднераённая ўраджайнасць складае 21,8 цэнтнера з гектара. У ААТ «Вялікі Двор» намалочваюць па 36,4 цэнтнера на круг, у ААТ «Вішнявецкі-агра» – па 28,8 цэнтнера, у ААТ «Жацерава» – па 25,9 цэнтнера.

Намалочана па раёне 34 222 тоны збожжа. Найвышэйшы паказчык у ААТ «Вішнявецкі-агра» – 4550 тон, у ААТ «Агранёманскі» і «Дзераўное» адпаведна 3474 і 3350 тон.

Лён выцераблены на 97 гектарах, што складае 24,3 працэнта.

Лушчэнне ржышча праведзена на 2030 гектарах.

Пад сяўбу азімага рапсу заарана 2613 гектараў, справіліся з гэтай работай шэсць сельгаставарыстваў. Пад сяўбу азімых збожжавых заарана 498 гектараў.

 

ДОШКА ГОНАРУ

У раённым спаборніцтве з пачатку ўборкі збожжавых на 6 жніўня лепшых паказчыкаў дасягнулі:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Вялікі Двор» у складзе Аляксандра Тарабэша і Міхаіла Лагаева, якія на камбайне КЗС-1218 убралі 250,3 гектара і намалацілі 863,1 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Вішнявецкі-агра» ў складзе Максіма Паплаўскага і Кацярыны Стралковіч, якія на камбайне «Лексіон -560″ убралі 303 гектары і намалацілі 844,1 тоны збожжа;

– камбайнер ААТ «Жацерава» Аляксандр Ганчарэнка, які на камбайне «Лексіон-560″ убраў 335,4 гектара і намалаціў 824 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Дзераўное» Казімір Шумчык, які на аўтамашыне МАЗ-551 перавёз 1582,7 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Вішнявецкі-агра» Уладзімір Ярашэвіч, які на аўтамашыне МАЗ-555142 перавёз 1412,5 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ “Жацерава” Мікалай АМЕЛЬЧЫЦ, які на аўтамашыне ГАЗ-САЗ перавёз 649 тон збожжа;

– машыністы збожжасушыльнага комплексу ААТ “Вішнявецкі-агра” Аляксандр СТАНКЕВІЧ, Дзмітрый МАРЗАЛЮК, Сяргей АЎЛОХАЎ, Дзмітрый РУБАНАЎ, якія на КЗС-30 дапрацавалі 3254,6 тоны збожжа;

сярод маладых удзельнікаў жніва:

– экіпаж ААТ «Жацерава» ў складзе Артура Рокаша і Андрэя Жука, якія на камбайне «Лексіон-540″ убралі 281,4 гектара і намалацілі 659 тон збожжа;

– вадзіцель ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Валянцін Гацура, які на аўтамашыне МАЗ-555142 перавёз 933 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ “Вялікі Двор” Аляксандр ЕЎТУХ, які на аўтамашыне ГАЗ-САЗ перавёз 916,4 тоны збожжа.

 

АКАЗВАЮЦЬ ДАПАМОГУ

У мінулы панядзелак на дапамогу хлебаробам дзяржаўнага прадпрыемства «ЖодзінаАграПлемЭліта» Смалявіцкага раёна, з мэтай паскорыць тэмпы ўборкі, накіраваліся і гэтымі днямі працуюць тры камбайны з нашага раёна. Камандзіравалі сваю тэхніку разам з экіпажамі дзве гаспадаркі, якія ў ліку першых завяршаюць уборку збожжавых і зернебабовых культур: ААТ «Жацерава» і «Радзіма Якуба Коласа», а таксама ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». На смалявіцках палетках адвозяць збожжа ад камбайнаў і два велікагрузныя МАЗы з райаграсэрвіса і ААТ «Аграбудфірма «ПМК-74–Налібакі». Ёсць узаемадапамога і паміж сельгаспрадпрыемствамі нашага раёна.

Пр

←В космосе нашли гигантский аномальный объект

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика