Первый комбайнер-тысячник появился на Миорщине

Источник материала:  
08.08.2018 — Разное
>

Первый комбайнер-тысячник появился на Миорщине Першы камбайнер-тысячнік на Міёршчыне з’явіўся ў суботу, 4 жніўня, каля 17 гадзін на палетках СУП “Цітова”. Анатоль САЧЫЎКА працуе на агрэгаце замежнай вытворчасці NEW HOLLAND. Для механізатара гэта 25-яе жніво, мае вопыт высокаэфектыўнага выкарыстання ўборачных агрэгатаў “ДОН”, “Палессе-12”, таму і да “замежніка” прыстасаваўся хутка.

— Машына выдатная, сучасная, — выказвае свае ўражанні Анатоль Паўлавіч, — працаваць на ёй проста і камфортна, можна сказаць, што замяняе два нашых.


— Аўтаматычныя рэгуліроўкі праз камп’ютар дазваляюць пачаць абмалот, калі яшчэ не высахла раса, на гадзіну падоўжыць рабочы дзень і сабраць прыкладна на тры працэнты больш зерня з той жа плошчы, — дадае дырэктар СУП “Цітова” Франц Вершалоўскі.


 — На раніцу панядзелка пяць камбайнаў нашай гаспадаркі намалаціла 2209 тон зерня. Пры гэтым на рахунку аднаго Анатоля Паўлавіча 1140 т, — удакладняе намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Таццяна Капцюг.


Дарэчы, “Цітова” закончыла абмалот азімых пшаніцы і жыта, аўса і перайшло на яравы ячмень. Як пазней запэўніць Анатоль Паўлавіч, па яго разліках уборку зерневых і зернебабовых камбайнеры завяршаць на гэтым тыдні, а там паспее і яравы рапс.


Первый комбайнер-тысячник появился на Миорщине Пакуль з раніцы ў панядзелак на ячменным полі за вёскай Малінаўка першым прыступіў да работы менавіта Анатоль Сачыўка. Уключэнне ў справу іншых экіпажаў кантраляваў галоўны аграном Уладзімір Мядзелец. Сюды скіраваўся картэж машын з прадстаўнічай дэлегацыяй, каб павіншаваць першага на Міёршчыне камбайнера-тысячніка.


За старанную працу перадавіку дзякаваў кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў. Уручыў узнагароду райвыканкама і каравай. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хахель прывёз прафсаюзную грамату і грашовую прэмію. У дадатак — лідарскія кепку і майку чырвонага колеру.


Аналагічныя атрыбуты перадавіка ўручылі і дырэктару СУП “Цітова” Францу Вершалоўскаму. Гаспадарка пад яго кіраўніцтвам трымае першынство ў раёне па тэмпах уборачных работ і ўраджайнасці.


СУП “Цітова” ўваходзіць у інтэграцыйнае аб’яднанне сельгаспрадпрыемстваў Полацкага камбіната хлебапрадуктаў. Таму віншавалі і ўзнагароджвалі камбайнера-тысячніка генеральны дырэктар холдынга Васіль Хамёнак і вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Анжэліна Танкавід. Пры гэтым Васіль Кузьміч падкрэсліў, што сярод 23 гаспадарак, якія ўваходзяць у аб’яднанне, пакуль толькі ў дзвюх забяспечылі тысячатонны намалот — у “Цітова” на Міёршчыне і ”Гаране” на Полаччыне. Прычым практычна адначасова.


Первый комбайнер-тысячник появился на Миорщине Пакуль праходзіла афіцыйная цырымонія, падцягнуліся іншыя камбайны. Васіль Кузьміч, як удумлівы гаспадарнік, у прысутнасці раённага кіраўніка пагутарыў з мясцовымі дырэктарам, спецыялістамі і механізатарамі, усім яшчэ раз падзякаваў за старанную працу і акрэсліў новыя задачы. А яны няпростыя. Па-першае, як лічыць генеральны дырэктар холдынга, СУП “Цітова” мае добрыя землі і даволі вялікую контурнасць палёў без крутых схілаў. Пры належным выкарыстанні ўласнай арганікі і захаванні тэхналогіі на іх рэальна атрымліваць большыя ўраджаі. Па-другое, сучасныя камбайны дазваляюць значна павялічыць дзённы намалот, калі іх экіпаж у складзе двух чалавек, што дазваляе працаваць практычна без перапынкаў. Пры гэтым пацікавіўся ў дырэктара пра харчаванне і забеспячэнне пітной вадой удзельнікаў уборачнай. Удакладніў, ці перашкаджаюць работам дажджы. Франц Віктаравіч запэўніў, што ў нядзелю ападкі спынілі жніво толькі на гадзіну.


Вядома, на полі не павінна заставацца ніводнага каласка, ніводнага зярнятка. У заключэнне паўшчуваў галоўнага агранома як арганізатара работ, што не заўсёды “цітоўскія” камбайны працуюць па загонах, чаго патрабуе сучасная тэхналогія.


Пасля імправізаванай “лятучкі” камбайны ўключыліся ў работу. Як высветлілася, для Анатоля Сачыўкі ўборачная кампанія — сямейная справа, бо жонка працуе кладаўшчыком на зернескладзе. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

←Скоро — новый учебный год

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика