Республика Беларусь. Безвизовый въезд и выезд для 74 стран
З 26 ліпеня ўнесены змяненні ва Указ Прэзідэнта ад 9 студзеня 2017 года №8 “Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян”. Для грамадзян 74 краін (пералік можна даведацца на сайце Міёрскага райвыканкама ў раздзеле аддзела ўнутраных спраў па спасылцы http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/gg_migrac/ Изменения Указа Президента Республики Беларусь от 09.01.2017 года №8 «Об установлении безвизового порядка въезда и выезда иностранных граждан») устаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь і выезду ў пункце пропуску праз Дзяржаўную граніцу Нацыянальны аэрапорт Мінск і часовага знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не больш за трыццаць сутак з дня ўезду.
Замежныя грамадзяне, якія прыбылі ў рамках Указа на пяць сутак і легальна знаходзяцца ў краіне на момант уступлення ў сілу змяненняў, могуць заставацца ў Рэспубліцы Беларусь да 30 сутак з даты ўезду. На працягу каляндарнага года — не больш за 90 сутак.
Уезд у рамках Указа выключае магчымасць атрымаць дазвол на часовае ці пастаяннае пражыванне.
Уезд у Рэспубліку Беларусь з Расійскай Федэрацыі ў рамках Указа не дапускаецца.
Парушальнікаў трыццацідзённага тэрміну пры спробе выезду з Рэспублікі Беларусь праз пункты пропуску органы пагранічнай службы будуць накіроўваць у тэрытарыяльныя падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі для прыцягнення да адказнасці і афармлення візы для выезду.
Фота для ілюстрацыі.
Іна КАЛАНТАЙ, спецыяліст
групы па грамадзянстве
і міграцыі РАУС.