Вечарам і днём асцярожны будзь з агнём

Источник материала:  
07.08.2018 — Разное

Работа аглядавай камісіі Навасёлкаўскага сельвыканкама была накіравана на мінулым тыдні на абследаванне домаўладанняў адзінокапражываючых грамадзян. Іх, са слоў старшыні сельвыканкама Юліі Ракіцкай, найбольшая колькасць – 302, і з пачатку года домаўладанняў гэтай катэгорыі грамадзян было абследавана толькі 17%. Менавіта з іх і пачалі работу ў першы дзень жніўня.

У рабоце аглядавай прынялі ўдзел супрацоўнік РАНС Валянціна Яхно, сацыяльны работнік Анжэла Фалітарава і  фельчар аддзялення хуткай дапамогі Навасёлкаўскай бальніцы Васіль Шурпач.

Пехам у спякотны дзень мы крочылі па вуліцах Савецкай, Новай і Аэрадромнай. Завіталі да Валянціны Рымшы, былых настаўнікаў Фёдара і Інны Булыгі, Уладзіміра Дубіны, Зінаіды Картыннік, Ніны Дубіны, Ніны Жудро, Ларысы Васільевай, Вольгі Сенька і шматдзетнай сям’і Бельскіх, дзе з бацькам пражываюць чацвёра непаўналетніх дзяцей. Па дарозе сустрэлі і Васіля Півавара, якога пры наведванні не засталі дома.

Вечарам і днём асцярожны будзь з агнём

Супрацоўнік РАНС Валянціна Яхно
вядзе прафілактычную гутарку

Хочацца адзначыць, што ў наведаных домаўладаннях грамадзян асаблівых парушэнняў пажарнай бяспекі выяўлена не было. Валянціне Рымшы было нагадана, што каля грубкі на падлозе трэба прымайстраваць металічны прытопачны ліст. Час да пачатку ацяпляльнага перыяду яшчэ ёсць.

Інспектар групы прапаганды і навучання РАНС Валянціна Яхно абследавала не толькі пячное ацяпленне, але і наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Як адзначыла старшыня сельвыканкама Юлія Ракіцкая, з пачатку года аглядавая камісія выявіла 6 парушэнняў па эксплуатацыі пячнога ацяплення, з якіх на сёння ўхілілі 4. Такія ж лічбы і па спраўнасці электраправодкі. Па ўстаноўцы і спраўнасці АПА зроблены былі 53 заўвагі, на сёння выпраўлены 40. Па газавым абсталяванні камісія зрабіла 5 заўваг, усе яны выпраўлены.

 Юлія Андрэеўна паведаміла, што работы ў аглядавай камісіі да канца года яшчэ дастаткова. З групы рызыкі на 100% наведаны і абследаваны домаўладанні, дзе пражываюць шматдзетныя сем’і. Іх у Савеце 16. А вось сем’яў, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці – 81. Тут яшчэ трэба папрацаваць. Ну і адзінокапражываючыя, як адзначалася вышэй, патрабуюць пільнай увагі. Яны, дарэчы, пражываюць не толькі ў Навасёлках, але і ў малых вёсках Савета. Менавіта таму камісія адпрацоўвае цяпер умовы пражывання гэтай катэгорыі грамадзян з “групы рызыкі”.


Вечарам і днём асцярожны будзь з агнём

Прытопачны ліст адсутнічае

Дадам, што ў час работы камісіі састарэлымі была агучана просьба пра нарыхтоўку гліны для рамонту печаў да пачатку ацяпляльнага сезона. Маўляў, з гэтым пытаннем звярталіся і да былога старшыні сельвыканкама Уладзіміра Жукаўца, і да дэпутатаў. І да сёння праблема не вырашана. Займацца саманарыхтоўкай сталым людзям не дазваляе ні стан здароўя, ні сумленне.

Я звярнулася з гэтым пытаннем ў землеўпарадкавальную службу райвыканкама. Спецыялісты  адказалі, што дзеючых кар’ераў па нарыхтоўцы гліны ў раёне на сёння няма і распачаць работу новага не ўяўляецца магчымым. Хіба толькі можна звярнуцца ва ўчастак па вырабе керамзіту ў Муляраўцы і набыць гліну там. Усё ж, лічу, гэта не вырашае пытанне  людзям ва ўзросце. Магчыма, можна заключыць дагавор, каб тую ж машыну гліны прывезлі ў вёску, згрузілі на тэрыторыі мехдвара, а людзі будуць прыходзіць і набіраць, каму трэба. Юлія Ракіцкая ўзяла гэта пытанне на кантроль.

Інга ГІЛЕНКА.

Фота ўатара.

←Щеткина достроила свой особняк в Дроздах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика