5 жніўня ў вёсцы Пастарыні адбылося свята “Вёсцы нізка пакланюся”
Песняй «Где ты появился на свет» у выкананні загадчыцы Дома культуры Альфрэды Дыро, якая сама родам з гэтых мясцін, пачалося свята.
Вядучыя Ірына Казак і Максім Пашук працягвалі цудоўную праграму, дзе гучалі і песні, і гумар, і успаміны. Вяскоўцы прымалі ўдзел у бяспройгрышнай латарэі, былі і гульні, дзе кожны выяўляў актыўнасць, быў і ўдзельнікам, і артыстам.
А пасля ўсе сабраліся на сямейную сустрэчу, якая была прымеркавана да слаўнага 85-гадовага юбілею Марыі Станіславаўны Конан, матулі Альфрэды Дыро. Яна нарадзілася ў вёсцы Працуты, а замуж выйшла і пражыла ўсё жыццё ў гэтай вёсцы, адпрацавала больш за сорак гадоў у родным калгасе даяркай, затым – на свінакомплексе. Павіншаваць яе з юбілеем прыехалі трое дзяцей, шасцёра ўнукаў, 12 праўнукаў і нават прапраўнучка.
Цёплыя віншаванні і словы ўдзячнасці атрымала юбілярка ад праўлення калгаса і ветэранскай арганізацыі. Усе зычылі шаноўнай доўгажыхарцы здароўя, аптымізму, дабрабыту, шчасця, даўгалецця.
Ул. кар.