7 жніўня ў Беларусі прагназуюць кароткачасовыя дажджы і навальніцы
06.08.2018 21:56
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі 7 жніўня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы месцамі па паўночным усходзе пройдзе невялікі дождж. Удзень у асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах яго парывы дасягнуць 14 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра пакажа +11...+16 градусаў, удзень ён падымецца да 21-27 градусаў цяпла.