Мужчына закурыў, запраўляючы бензакасілку — ён у рэанімацыі з апёкамі

Источник материала:  
06.08.2018 19:57 — Разное
Мужчына закурыў, запраўляючы бензакасілку —  ён у рэанімацыі з апёкамі
Фота: МНС

У Шчучынскім раёне 30-гадовы мужчына атрымаў моцныя апёкі падчас працы з бензакасілкай. Як паведамляе прэс-служба  Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, 3 жніўня ён абкошваў участак у гарадскім пасёлку Вострына. Калі трэба было чарговым разам заправіць агрэгат, мужчына праліў на нагавіцы бензін, а потым запаліў цыгарэту.

Вопратка на ім загарэлася, пацярпелы скочыў у басейн з вадой, каб збіць полымя. Суседка пабачыла здарэнне і выклікала хуткую. Мужчына ў выніку трапіў у рэанімацыю з апёкамі 1-2-3 ступені 20% цела. Яго стан медыкі ацэньваюць як цяжкі.

Спецыялісты МНС нагадваюць, што пры выкарыстанні легкаўзгаральных вадкасцяў небяспечна знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці з крыніцамі адкрытага полымя —  можа здарыцца ўспышка пароў, што прывядзе да ўзгарання.

←Прогноз погоды на 7 августа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика