5-гадовы хлопчык патануў у Брэсце на Вяслярным канале
05.08.2018 11:29
—
Разное
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў
5-гадовы хлопчык патануў у Брэсце на Вяслярным канале. Як паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк, трагедыя адбылася позна ўвечары 4 жніўня. Каля 21.00 да выратавальнікаў звярнуліся мужчына і жанчына, якія прасілі знайсці іх маленькага сына, якога яны раптам згубілі каля вадаёма.
Хлопчыка знайшлі ў вадзе людзі, якія адпачывалі на канале. На месца прыехала хуткая і паспрабавала рэанімаваць дзіця, аднак дзеянні медыкаў не далі плёну — хлопчык ужо быў мёртвы.
Па факце здарэння Следчы камітэт праводзіць праверку.