На Стаўбцоўшчыне
ЗАКУП ЗБОЖЖА
Гарачая пара ўборкі збожжавых – напружаны час не толькі для тых, хто ўбірае ўраджай з палеткаў, але і для прадпрыемстваў, якія вядуць нарыхтоўку сыравіны для патрэб сваёй вытворчасці.
У ліку іх і вытворчы цэх № 9 холдынга «Мінск Крышталь Груп», які працуе ў нашым раёне ў Хатаве.
Для вытворчасці, якая арганізавана ў кругласутачным рэжыме, патрэбна нарыхтаваць не менш за 14 тысяч тон збожжа. З розных раёнаў і абласцей паступае збожжа ў складскія памяшканні цэха. Нарыхтавана ўжо да гадавой праграмы больш за тры тысячы тон.
АГУРКІ – ДЛЯ ЗАСОЛКІ
Філіял Гарадзейскага цукровага камбіната ў летні сезон пачаргова вядзе нарыхтоўку розных відаў гародніны і садавіны.
Завершаны закуп чарніц, буякоў, вішні. Распачалася актыўная нарыхтоўка грунтовых агуркоў. Яны будуць засолены ў бочкі, а потым – расфасаваны ў вакуумныя ўпакоўкі для продажу. Па традыцыі, філіял закупіць кабачкі і падрыхтуе ікру па адметным эксклюзіўным рэцэпце, якая экспартуецца ў Расію.
Гаспадары садоў у надзвычай ураджайны год чакаюць, калі перапрацоўчае прадпрыемства аб’явіць аб нарыхтоўцы яблыкаў. Будзе гэта ў другой палове жніўня.
КАНТРАЛЁРЫ, ЯКІХ ЧАКАЛІ
На гэтым тыдні ва ўстановах адукацыі і спорту актыўна працавала выязная камісія, зацверджаная старшынёй раённага выканаўчага камітэта. Яе задачай было паглядзець, як падрыхтаваны школы, дзіцячыя сады, установы дадатковай адукацыі да новага навучальнага года.
У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і зацікаўленых структур і арганізацый. Агляд меў мэтай прааналізаваць падрыхтоўку да новага навучальнага года 49 устаноў адукацыі і спорту раёна на іх адпаведнасць устаноўленых дзяржаўным стандартам у розных аспектах.
Выязная праверка выявіла добры вопыт супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі з мясцовымі прадпрыемствамі і арганізацыямі.
Тыя з устаноў адукацыі, дзе выяўлены недахопы, паспеюць яшчэ за месяц да верасня выправіць іх, каб быць атэставанымі да новага навучальнага года.
ЛЕТА – У ЗЕНІЦЕ
Доўгачаканыя сухія летнія дні – радасць дзятве, тым, хто знаходзіцца ў адпачынку, гаспадарам агародаў.
І арганізатары гандлю райспажыўтаварыства адзначаюць свае плюсы. Значна (больш, чым у два разы) за гэты тыдзень павялічыўся продаж марожанага. Гэты любімы ласунак дзяцей і дарослых можна купіць ва ўсіх магазінах райцэнтра і сельскай мясцовасці, у гандлёвым павільёне «Дачнік» у Атцэдзе і ва ўсіх дзевяці аўталаўках, якія абслугоўваюць населеныя пункты раёна, дзе няма стацыянарных магазінаў, і дачныя кааператывы.
Павысіўся попыт і, адпаведна, – рэалізацыя і прахаладжальных напіткаў. Арганізатары гандлю клапоцяцца пра асартымент гэтай запатрабаванай прадукцыі, каб пакупніку быў выбар.
Пр