У Віцебскай вобласці грыбнік блукаў па лесе амаль тыдзень
04.08.2018 11:26
—
Разное

Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў
У Віцебскай вобласці амаль тыдзень шукалі мужчыну пенсійнага веку, які пайшоў у грыбы і знік. Як перадае тэлеканал АНТ, да пошукаў далучыліся міліцыя, выратавальнікі, войска і нават авіяцыя. Урэшце мужчыну знайшлі на балоце ў крытычным стане. Цяпер пенсіянер знаходзіцца ў лякарні.
На сёння ў Віцебскй вобласці шукаюць яшчэ дваіх чалавек, што заблукалі ў лесе. Спецыялісты рэкамендуюць выпраўляцца ў грыбы, маючы цалкам зараджаны мабільны тэлефон, апранаць яркую вопратку і па магчымасці браць спадарожнікаў.