У ДТЗ пад Драгічынам загінула цяжарная жанчына
04.08.2018 14:31
—
Разное

Фота: ДАІ
Жахлівая аварыя пад Драгічынам: загінула 27-гадовая цяжарная жанчына, яшчэ чатыры чалавекі траўмаваныя і дастаўленыя ў лякарню. Як перадае прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, ДТЗ адбылося позна ўвечары 3 жніўня на трасе М10. Аўтамабіль “Фольксваген Гольф” ехаў у кірунку Кобрына. Кіроўца рабіў абгон і, выскачыўшы на сустрэчную, сутыкнуўся там у лоб у “Опелем”.
У “Фольксвагене” было тры пасажыркі, адна з іх загінула, яшчэ дзве шпіталізаваныя. Удар быў такой моцы, што выратавальнікі, якіх выклікалі на месца здарэння, знайшлі загінулую аж у багажніку. Пацярпеў таксама кіроўца машыны, але яго жыццю нічога не пагражае. Кіроўца “Опеля” трапіў у рэанімацыю.
Распачатая крымінальная справа, вядзецца расследаванне.