Закураныя сцены і маёмасць
03.08.2018
—
Разное
1 жніўня ў 21.12 паступіла паведамленне, што ў вёсцы Смятанічы па вуліцы Камунальнай гарыць жылы дом. Драўляная пабудова была поўнасцю ахоплена дымам.
Гаспадар 1975 года нараджэння, часова непрацуючы, пражывае з жонкай. З боку суседзяў сям’я характарызуецца станоўча, на ўліку не знаходзіцца. На момант прыбыцця супрацоўнікаў МНС гаспадары былі на вуліцы.
У выніку пажара агнём закураны сцены і маёмасць вяранды. Прычына здарэння ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік устаноўлены не быў.
Будзьце ўважлівымі пры карыстанні электраэнергіяй і строга захоўвайце правілы электрабяспекі!
Валянціна ЯХНО.