Знайсці скарбы на Лідчыне!.. Этнаграфічная экспедыцыя гістфака БДУ пабывала на Лідчыне (фота)

Источник материала:  
01.08.2018 — Разное

Знайсці скарбы на Лідчыне!.. Этнаграфічная экспедыцыя гістфака БДУ пабывала на Лідчыне (фота)
У аграгардку Ваверка і яе ваколіцах на піку лета высадзіўся моладзевы дэсант гістарычнага факультэта БДУ. Этнаграфічная экспедыцыя: дваццаць студэнтаў пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў, доктара гістарычных навук, прафесара Тадэвуша Навагродскага і кандыдатаў гістарычных навук, дацэнтаў Ірыны Бачыла і Ірыны Махоўскай, – спынілася на лідскай зямлі, каб адшукаць, занатаваць і ў перспектыве захаваць асаблівасці мясцовых культурных традыцый, гаворкі, побыту. Прафесар Тадэвуш Навагродскі прызнаецца: у Год малой радзімы нездарма прывёз групу шукальнікаў менавіта сюды – сам ён, лічы, наш зямляк, ураджэнец Шчучынскага раёна. А ўвогуле аб’ехаў усю Беларусь (гэта 27-я па ліку экспедыцыя). Матэрыялаў на Лідчыне сабралі шмат, хаця... дзівосаў не адкрылі. Але галоўнае – сам працэс. Моладзь знайшла цікавы этнаграфічны матэрыял, дакранулася да спрадвечна беларускага і атрымала ад роднага асалоду. Вось сапраўдныя здабытыя скарбы!

Маладых, разумных, таленавітых, крэатыўных шукальнікаў у Ваверцы нібыта чакалі... Настаўнік гісторыі мясцовай школы Аляксандр Шабельскі (дарэчы, выпускнік гэтага ж гістфака, аднакурснік Ірыны Бачыла) не хавае: “Рады, што яны да нас прыехалі, гэта была мая мара і яна ажыццявілася... Назіраць за іх працай, тым больш удзельнічаць і разумець, які вялікі патэнцыял ў нашай моладзі, – задавальненне. Яны сапраўды моцная каманда. Я ўпэўнены, з іх выйдзе не адзін кандыдат навук, а ўражанні ад гэтай практыкі застануцца на ўсё жыццё ”.

Студэнты пасяліліся ў Ваверскай школе. Варта аддаць належнае, і гэта першае, чым падзяліўся з карэспандэнтам пры сустрэчы Тадэвуш Навагродскі, для іх стварылі тут належныя ўмовы: начальнік ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Лідскага райвыканкама Аляксандр Кадлубай (таксама выпускнік гістфака БДУ), дырэктар школы Іван Адамчук, старшыня мясцовага сельсавета Аляксандр Іодка аказвалі ўсялякае садзеянне ў любых пытаннях, павары гатавалі смачную ежу.... Настаўніца СШ №17, паэтэса Ганна Рэлікоўская правяла экскурсію па г. Лідзе, якая пакінула незабыўныя ўражанні. А мясцовыя людзі, (непасрэдныя інфарманты) былі надзвычай гасціннымі, сустракалі, частавалі і былі шчырымі і шчодрымі на словы і ўспаміны.

Знайсці скарбы на Лідчыне!.. Этнаграфічная экспедыцыя гістфака БДУ пабывала на Лідчыне (фота)

Знайсці скарбы на Лідчыне!.. Этнаграфічная экспедыцыя гістфака БДУ пабывала на Лідчыне (фота)

Знайсці скарбы на Лідчыне!.. Этнаграфічная экспедыцыя гістфака БДУ пабывала на Лідчыне (фота)

Знайсці скарбы на Лідчыне!.. Этнаграфічная экспедыцыя гістфака БДУ пабывала на Лідчыне (фота)

Хлопцы і дзяўчаты накіраваліся ў  вёскі, у якія толькі змаглі даехаць або дайсці, – гэта Ваверка, Паперня, Серафіны, Чаплі, Навасёлкі, Мэйры, Сямейкі, Красноўцы, Кавалі. Пазнаёміліся і пагутарылі з больш чым паўсотняй пажылых людзей.

Дарэчы, так падабралася, што большая частка студэнтаў – жыхары Усходняй Беларусі. У заходнім краі для іх многае было незвычайным, а часам і зусім незразумелым. Напрыклад, паланізмы. У гаворцы мясцовых людзей ім неаднаразова даводзілася чуць: “цёнгля” (назаўсёды), што здавалася як “цёмна”, або “рочныя (гадавыя) святы”, – якія хацелася інтэрпрэтыраваць як “парочныя святы”. Зусім новымі і незразумелымі былі словы “глыкальнікі” і “валайнікі”, якімі тут, на ваверскай зямлі, называюць валачобнікаў, або “слізнякі” – галушкі. Многія не разумелі, што значыць “узяць шлюб” і што за свята “Тры каралі”. Упершыню чулі такія назвы адзення, як “сачак”, “гарсэт” і “манарка”.

Знайсці скарбы на Лідчыне!.. Этнаграфічная экспедыцыя гістфака БДУ пабывала на Лідчыне (фота)

Знайсці скарбы на Лідчыне!.. Этнаграфічная экспедыцыя гістфака БДУ пабывала на Лідчыне (фота)

Знайсці скарбы на Лідчыне!.. Этнаграфічная экспедыцыя гістфака БДУ пабывала на Лідчыне (фота)

Студэнты занатоўвалі гаворку, успаміны пра мінулае, песні ў чыстым выглядзе, без карэкціровак і правак. З задавальненнем прымалі ў дар прадметы даўніны (дываны і рушнікі, стары абутак, прылады працы і побыту), частка якіх накіравалася ў музей кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў, а частка папоўніла мясцовы краязнаўчы музей Ваверскай школы.

– Сабраныя матэрыялы мы аформілі, падрыхтавалі, засталося знайсці спонсараў і выдаць кнігу, зборнік палявых этнаграфічных матэрыялаў “Культурныя традыцыі Лідчыны”, – сказаў Тадэвуш Навагродскі.

Знайсці скарбы на Лідчыне!.. Этнаграфічная экспедыцыя гістфака БДУ пабывала на Лідчыне (фота)

Знайсці скарбы на Лідчыне!.. Этнаграфічная экспедыцыя гістфака БДУ пабывала на Лідчыне (фота)

Знайсці скарбы на Лідчыне!.. Этнаграфічная экспедыцыя гістфака БДУ пабывала на Лідчыне (фота)

У свой апошні дзень на Лідчыне, перш чым паставіць кропку ў практыцы, студэнты творча і крэатыўна прадставілі справаздачы. Вядома, гэта былі не лічбы і цыркуляры, а пастаўленыя з калёс, але тым і цікавыя, прыгодніцкія міні-спектаклі і імправізацыі, гледзячы і слухаючы якія нельга было не ўпэўніцца: скарбы на Лідчыне ўсё-ткі ёсць! Няхай толькі моладзь прыязджае і шукае.

←На «Дрибинских торжках» ждут в гости поэтов-земляков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика