Г.п. Мір – полікультурнае мястэчка Карэліцкага раёна. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Мір дасягнуў у 20-30-я гады мінулага стагоддзя і нават атрымаў неафіцыйны статус “сталіцы ярмарак”.
У праграме фестывалю “Мястэчка”: падворкі польскай, беларускай, татарскай, яўрэйскай культур, дзе будуць адлюстраваны традыцыі, песні, кухня той ці іншай нацыянальнасці, выступленні музычных і харэаграфічных калектываў раёна, кірмаш “Горад майстроў”, выстава-сушка “Мір сённа і заўтра”. Членаў студэнцкіх атрадаў прадпрыемстваў чакае цікавы квэст “Сцежкамі стагоддзя”, які дазволіць акунуцца ў атмасферу Міра 1920-1930-х гадоў.
Месца правядзення: г.п. Мір, Цэнтральная плошча, пляцоўка летняга амфітэатра. Пачатак у 16:00 4 жніўня.
Тэл. для даведак: 8(1596)20899.
У праграме могуць быць змяненні.