1 жніўня грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» аб’яўляе старт штогадовай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым Сэрцам».
У рамках акцыі валанцёрскія атрады ГА «БРСМ» «Добрае Сэрца» арганізуюць збор канцылярскіх і спартыўных прылад, іншых неабходных для падрыхтоўкі да навучальнага года рэчаў дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Акцыя будзе праходзіць у 2 этапы. Падчас першага этапу (з 1 па 30 жніўня) будуць арганізаваны пункты збору канцылярскіх і спартыўных прыладаў, навучальных дапаможнікаў, школьнай вопраткі, абутку і інш. у гандлёвых кропках і крамах, якія рэалізуюць канцылярскія тавары, а таксама ў Карэліцкім РК ГА «БРСМ» (пл. 17 Верасня, 9, каб. 23, 24).
На другім этапе (з 31 жніўня па 15 верасня) усе сабраныя школьныя прылады, спартыўны інвентар будуць перададзены шматдзетным, няпоўным сем’ям, а таксама сем’ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, якія маюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года, у Сацыяльна-педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна.
У акцыі могуць прыняць удзел усе жадаючыя, бо ў кожнага ёсць рэальная магчымасць набыць школьныя прылады для тых, хто ў іх сапраўды мае патрэбу.
Вольга ВАЯВОДСКАЯ,
галоўны спецыяліст РК ГА «БРСМ».