У першы дзень жніўня ў Беларусі будзе да +30
31.07.2018 13:04
—
Разное

Фота: БЕЛТА
Пераменная воблачнасць прагназуецца ў Беларусі 1 жніўня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер чакаецца ўсходні, паўднёва-ўсходні 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах прагназуюцца парывы да 14 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра будзе +14...+20 градусаў, удзень яно прагрэецца да 24-30 градусаў са знакам "плюс".