Пры ДТЗ з п'яным кіроўцам у Гомелі жанчына выпала з машыны

Источник материала:  
31.07.2018 13:49 — Разное
Пры ДТЗ з п'яным кіроўцам у Гомелі жанчына выпала з машыны
Фота УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама

Пры аўтааварыі ў Гомелі жанчына выпала з машыны і атрымала траўмы. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавялі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося 30 ліпеня каля 22.30. Паводле звестак ДАІ, нецвярозы кіроўца-бяспраўнік ехаў на аўтамабілі "Фальксваген Пасат" па крайняй правай паласе. Ён не справіўся з кіраваннем і наехаў на бардзюр. Пры гэтым адчыніліся пярэднія правыя дзверы, з аўто вывалілася 39-гадовая пасажырка, не прышпіленая рамянём бяспекі.

Жанчына атрымала траўмы і была шпіталізаваная.

←"Незыгарь" продолжает атаковать Беларусь: Пазняк и Макей тайно помогают друг другу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика