Мінівэн у Капылі збіў на дарозе сямігадовую дзяўчынку

Источник материала:  
31.07.2018 15:07 — Разное
Мінівэн у Капылі збіў на дарозе сямігадовую дзяўчынку
Фота: uvd-mo.gov.by

Сямігадовая дзяўчынка трапіла пад машыну і была шпіталізаваная ў рэанімацыю. Здарэнне адбылося 30 ліпеня каля 13-й гадзіны на вуліцы Партызанскай у Капылі, паведамляе uvd-mo.gov.by

41-гадовы мясцовы жыхар ехаў на "Форд Гэлаксі", калі на дарогу нечакана выскачыла другакласніца. Спыніцца мужчына не паспеў.

Паведамляецца, што кіроўца быў цвярозы і прышпілены рамянём бяспекі.

←Личный приём граждан

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика