Нарэшце — сонечна і без ападкаў

Источник материала:  
31.07.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 

Нарэшце — сонечна і без ападкаў

У бліжэйшыя дні метэаролагі прагназуюць Нясвіжчыне цёплае, надвор’е, без дажджоў і істотнага ветру. Пачатак апошняга летняга месяца будзе радаваць жыхароў раёна высокай тэмпературай паветра.

Сёння, 31 ліпеня, усталюецца малавоблачнае надвор’е. Удзень максімальная тэмпература складзе +28 °С, ноччу яна будзе вагацца ў межах +19…+21 °С.

У першы дзень жніўня раніцай магчыма пахмурнае надвор’е, але ўдзень павінна стаць, як і ў мінулы дзень, амаль ясна, без ападкаў. Паветра прагрэецца да +24…+27 °С, у начныя часы  — да 19 са знакам “+”.

У чацвер, 2 жніўня, дзённая тэмпература складзе 26…28 градусаў цяпла, будзе ясна, ноччу — 17…19 вышэй за нуль.

Пятніца прагназуецца больш воблачнай на працягу дня, але з праясненнямі і зноў жа без ападкаў. Днём метэаролагі абяцаюць да +27 °С, ноччу — +19…+20 °С.

Надвор’е на выхадныя чытайце ў нашых наступных паведамленнях.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←У белорусского тренера – одна из самых высоких зарплат в футбольном чемпионате Украины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика