О том, как развивается торговля в Осиповичском районе рассказала заведующий сектором торговли и услуг райисполкома Татьяна Кондратович

Источник материала:  
30.07.2018 — Разное

Якасць паслуг узрастае

Гандаль быў і застаецца адной з найбольш важных галін эканомікі і развіваецца дастаткова дынамічна. Па статыстыцы, у гэтай сферы ў нашай краіне задзейнічана каля 20% занятага насельніцтва. Прадаўцы, касіры, загадчыкі складоў, вадзіцелі, тэхнолагі, таваразнаўцы, эканамісты, менеджары па продажах, маркетолагі, мерчандайзеры — гэта далёка не ўвесь пералік прафесій, звязаных з гандлёвымі паслугамі. Большасць работнікаў традыцыйна сустрэне прафесійнае свята на рабочых месцах. Дзякуючы ім у любы дзень кожны з нас можа набыць неабходны тавар. Пра тое, як развіваецца гандаль на Асіповіччыне, гутарка з загадчыкам сектара гандлю і паслуг Таццянай КАНДРАТОВIЧ:

— Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва раёна ажыццяўляюць 533 аб’екты ўсіх форм уласнасці, з іх 225 — юрыдычныя асобы, 308 — індывідуальныя прадпрымальнікі. Iснуе 549 рознічных гандлёвых аб’ектаў, у тым ліку 356 магазінаў, павільёнаў і кіёскаў, 6 гандлёвых цэнтраў агульнай плошчай 29,3 тысячы “квадратаў”, 2 рынкі на 479 гандлёвых месц, а таксама 82 аб’екты грамадскага харчавання амаль на 4 з паловай тысячы пасадачных месц. Працуе таксама 19 інтэрнэт-магазінаў і 16 аўтамагазінаў, 5 з якіх належаць Глускаму райспажыўтаварыству, 3 — ПГУП “Декабрьский”, па 2 — “Белпошце”, “СофиКон”, IП Сіткоў.

За студзень-чэрвень аб’ём рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі склаў 75,7 мільёна рублёў, або 105 працэнтаў да адпаведнага перыяду мінулага года ў супастаўных цэнах, у тым ліку тавараабарот афіцыйнага гандлю — 108,7 працэнта (88,3 — доля ў раёне), тавараабарот прадпрымальнікаў і фізічных асоб — 83,9 (11,7). Тэмп росту — 108,7. На душу насельніцтва — 1599 рублёў. Гэта самы высокі паказчык сярод іншых рэгіёнаў вобласці, не ўлічваючы Магілёва і Бабруйска.

— Як выглядае грамадскае харчаванне?

—Аб’ём тавараабароту за першае паўгоддзе — 3 мільёны рублёў, ці 105,7 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года. Па стане на пачатак ліпеня забяспечанасць гандлёвай плошчай на 1000 жыхароў склала 628,7 метра пры нарматыве 600, месцамі ў агульнада-ступных аб’ектах грамадскага харчавання — 30,7 пры нарматыве 22 на тысячу чалавек. Характэрная рыса стану рынку грамадскага харчавання — яго неаднароднасць і рознабаковы ахоп практычна ўсіх мэтавых груп спажыўцоў: па ўзроўні даходу, узросце, сацыяльным становішчы і інтарэсах. Радуе тое, што гаспадары многіх кропак грамадскага харчавання стараюцца адпавядаць сучасным патрабаванням. У лепшы бок мяняецца знешні і ўнутраны выгляд кафэ. У прыклад можна паставіць гаспадыню “Правінцыі” Iрыну Логвіну, якая змагла зрабіць з памяшкання, што дасталося ёй, вобразна кажучы, у спадчыну, камфортным, функцыянальным і правабным для наведвальнікаў. Зусім нядаўна пачала функцыянаваць сталовая ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” філіяла “Асіповіцкае ўпраўленне магістральных газа-праводаў” на 20 месц, праўда, не для агульнага доступу.

— Работнікі сферы гандлю стараюцца прыцягваць пакупнікоў у свае крамы?

— Адсочваецца не толькі попыт насельніцтва на тыя або іншыя тавары, але і змяненне іх кошту. Стараемся, каб непазбежны рост цэн як можна менш закранаў кашалёк радавога спажыўца. Многія магазіны зніжаюць гандлёвыя надбаўкі, прымяняюць скідкі на асобныя віды прадукцыі, праводзяць акцыі. Шэраг з іх укараніў назапашвальныя дысконтныя сістэмы, практыкуюцца рас-тэрміноўка і продаж тавараў у крэдыт. Дарэчы, за студзень-чэрвень праведзена 107 кірмашоў, выставак-продажаў па зніжэнні цэн тавараў. Iх тавараабарот склаў 3 мільёны рублёў, або 105,7 працэнта да адпаведанага перыяду мінулага года.

— Як у гандлёвых кропках з айчыннымі таварамі?

— Беларуская прадукцыя на прылаўках прадстаўлена шырока. Працуюць фірменная секцыя “Камунарка” ў магазіне “Сузор’е”, павільёны “Чырвонага харчавіка”, крамы ад фабрык “Світанак”, “Mark Formelle”, “8 Марта”, “Марко”. Дарэчы, дзякуючы адкрыццю апошняй кропкі, продаж айчыннага абутку павялічыўся да 64,4 працэнта. Трыкатаж жа наогул дасягнуў лічбы 99,6. Карыстаецца попытам наш цэмент, мяса-малочныя вырабы. Агароднінная прадукцыя: цыбуля, морква, чырвоныя буракі — у асноўным вытворчасці беларускіх аграрыяў.

— Якім бачыцца развіццё галіны?

— Наяўнасць шырокай сеткі аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання нараджае ў рэгіёне здаровую канкурэнцыю, падштурхоўвае прадпрыемствы рухацца наперад і развівацца, гаспадары аб’ектаў рознай формы ўласнасці стараюцца аператыўна задавальняць запыты насельніцтва. Калі гадоў 5-10 таму землякі імкнуліся за пакупкамі ў Мінск ці Бабруйск, то зараз усё неабходнае можна набыць у нас. Толькі ў апошні час адкрыта 7 новых аб’ектаў: ТАА “Кувонч”, “Омадбек”, “Финамбанкоф”, “ЭкономТрейдСервисКредит”, магазін “Ома” ПВУП “СтальСтройМаркет”, ПГУП “АвтоДивТрейд”, ПУП па аказанні паслуг “Дубинчик К.К.”. У бліжэйшы час будзе ўведзена ў эсплуатацыю новая АЗС № 30, дзе размесціцца магазін з гандлёвай плошчай 105 “квадратаў”. Між іншым сацыяльны стандарт па забяспечанасці насельніцтва гандлёвымі плошчамі выконваецца і складае сёння 628,7 квадратнага метра пры зацверджаным пастановай Саўміна мінімуме ў 620.

— Што пажадаеце калегам?

— Армія работнікаў гандлю ў нашым рэгіёне немалая. Большасць працуе ў сферы дзясяткі гадоў, некаторыя прыйшлі нядаўна, і кожны ўносіць сваю лепту ў развіццё эканомікі раёна. Лепшым пажаданнем для ўсіх будзе ўсмешка і прыветлівасць пакупнікоў. Наогул жа няхай усім шчасціць: і тым, хто сёння звязаны з гэтай галіной, і тым, хто зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

О том, как развивается торговля в Осиповичском районе рассказала заведующий сектором торговли и услуг райисполкома Татьяна Кондратович

Кассир филиала ООО «Евроторг» г. Могилев Ирина Миронова


О том, как развивается торговля в Осиповичском районе рассказала заведующий сектором торговли и услуг райисполкома Татьяна Кондратович

Кондитер ресторана «Пралеска» ОАО «Осиповичский комбинат общественного питания» Светлана Паукова


О том, как развивается торговля в Осиповичском районе рассказала заведующий сектором торговли и услуг райисполкома Татьяна Кондратович

Старшый охранник ООО «Чистые родники» торговой сети «Соседи» Денис Брилевский


О том, как развивается торговля в Осиповичском районе рассказала заведующий сектором торговли и услуг райисполкома Татьяна Кондратович

Мерчендайзеры компании «Онега» и «НП-Сервис» Екатерина Лычковская и Анастасия Щербина


О том, как развивается торговля в Осиповичском районе рассказала заведующий сектором торговли и услуг райисполкома Татьяна Кондратович

Продавец автомагазина Глусского райпотребсоюза Инна Якимова


О том, как развивается торговля в Осиповичском районе рассказала заведующий сектором торговли и услуг райисполкома Татьяна Кондратович

Консультант магазина «Автомаркет» ИП Сологуб Ж. Т. Виктор Сологуб


О том, как развивается торговля в Осиповичском районе рассказала заведующий сектором торговли и услуг райисполкома Татьяна Кондратович

Организатор розничной торговли Осиповичского филиала ОАО «Могилевсоюзпечать» Ольга Карпинчик


О том, как развивается торговля в Осиповичском районе рассказала заведующий сектором торговли и услуг райисполкома Татьяна Кондратович

Бармен-официант кафе «Юность» ОАО «Торговля» Карина Иванова


О том, как развивается торговля в Осиповичском районе рассказала заведующий сектором торговли и услуг райисполкома Татьяна Кондратович

Работники магазина «Свислочь» ПГУП «Прусаков» продавцы Елена Крицкая, Ольга Подвойская,, заведующий Регина Мефед, кассир Ирина Куницкая и продавец Светлана Хомченко


О том, как развивается торговля в Осиповичском районе рассказала заведующий сектором торговли и услуг райисполкома Татьяна Кондратович

Продавцы магазина «8 марта» Марина Лукьянова и Ольга Витковская

Гутарыла Ніна ВIКТОРЧЫК.

Фота Настассі МАЦЮШЭНКА.

←Музыкальный флешмоб: зрители «Классики у Ратуши с velcom» исполнили марш Петрова вместе с оркестром

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика