Шумилинские спасатели торжественно отметили юбилей пожарной службы

Источник материала:  
30.07.2018 — Разное

165 год на варце бяспекі

Шумилинские спасатели торжественно отметили юбилей пожарной службы
На мінулым тыдні шумілінскія выратавальнікі адзначылі юбілей пажарнай службы. Дарэчы, сёлета адзначаліся нават дзве юбілейныя даты: 100-годдзе савецкай пажарнай аховы і 165-годдзе пажарнай службы Беларусі. З нагоды прафесійнага свята – Дня пажарнай службы – ветэраны пажарнай службы, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сабраліся на ўрачыстае пасяджэнне ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў.

Шумилинские спасатели торжественно отметили юбилей пожарной службы

Старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў уручае Падзяку Дзмітрыю Гушчыну

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Снараў адзначыў, што служба, якая нарадзілася для барацьбы з вогненнай стыхіяй, зараз ператварылася ў службу выратавання ад усіх стыхійных бедстваў і тэхнагенных катастроф, у любых надзвычайных сітуацыях. Кіраўнік раёна павіншаваў выратавальнікаў з прафесійным святам, выказаў ім вялікую ўдзячнасць за мужнасць, прафесіяналізм, добрасумленную працу на карысць усіх жыхароў раёна. Аляксандр Іванавіч уручыў Падзякі інспектару Дзмітрыю Гушчыну і камандзіру аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Дзмітрыю Бяззубенку.
Павіншаваў сваіх калег са святам начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сасновіч. Андрэй Іванавіч зачытаў загад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях аб прысваенні чарговага звання “старшы прапаршчык унутранай службы” камандзіру аддзялення ПАВЧ №1 прапаршчыку Аляксандру Ананьеву. Нагрудным знакам “Выдатнік” узнагароджаны дыспетчар аддзела Аляксей Шамшура. Грамату Міністэрства па надзвычайных сітуацыях атрымаў старшы вадзіцель Сяргей Шафераў, грамату Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС – старшы пажарны Пётр Казлоўскі. Нагрудным знакам “165 год пажарнай службе Беларусі” былі ўзнагароджаны вадзіцель Іван Бяззубенка і намеснік начальніка аддзела Іван Маскалькоў. Андрэй Сасновіч уручыў юбілейны медаль “100 год савецкай пажарнай ахове” старшыні раённага аддзялення Беларускай ГА “Выратавальнік” Мікалаю Жукаву.
Рашэннем Цэнтральнага Савета Беларускай ГА ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях “Выратавальнік” юбілейным медалём “100 год савецкай пажарнай ахове” і памятным нагрудным знакам “15 год Беларускай грамадскай арганізацыі  «Выратавальнік»” была ўзнагароджана вялікая група супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і ветэранаў-выратавальнікаў, актывістаў грамадскіх арганізацый. Узнагароды уручыў старшыня раённай арганізацыі Беларускай ГА “Выратавальнік” Мікалай Жукаў.
Шумилинские спасатели торжественно отметили юбилей пожарной службыЗ віншаваннямі і падарункамі прыйшлі кіраўнікі і прадстаўнікі праваахоўных органаў.
Вучні і выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў падрыхтавалі для выратавальнікаў і членаў іх сямей канцэртную праграму.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №58 ад 31.08.2018 г.

←Вечер памяти Геннадия Гарбука прошёл на Ушаччине

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика