Ратавальнікі пад Мядзелам дэблакавалі кіроўцу, які ўрэзаўся ў дрэва
30.07.2018 10:18
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
Каля вёскі Гарадзішча Мядзельскага раёна ратавальнікі дэблакавалі кіроўцу аўтамабіля "Фальксваген Пола".
Як паведамляе прэс-служба МНС, паведамленне пра аўтааварыю паступіла 29 ліпеня ў 13.34. На месцы здарэння яны выявілі, што кіроўца аўтамабіля не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў дрэва.
57-гадовага кіроўцу дэблакавалі з дапамога спецыяльнага інструменту. З траўмамі рознай ступені цяжкасці мужчыну шпіталізавалі ў Мядзельскую цэнтральную раённую лякарню.