Пад Оршай рэйсавы аўтобус зваліўся ў кювет і перакуліўся (фота)
30.07.2018 11:11
—
Разное
Фота ДАІ Віцебскага аблвыканкама
Увечары 28 ліпеня пад Оршай у ДТЗ трапіў рэйсавы аўтобус МАЗ, які ехаў па маршруце Орша-Гразіўка. Пра гэта ў сацсетках паведамляе ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
ДТЗ адбылося каля 19.05 каля вёскі Савішчына. 66-гадовы кіроўца не ўлічыў стан аўтобуса і дарожныя ўмовы. У выніку аўтобус з'ехаў у правы кювет і перакуліўся.
Пры ДТЗ атрымала траўмы 54-гадовая пасажырка. Яе даставілі ў траўматалагічнае аддзяленне аршанскай лякарні.
Агулам у аўтобусе было 12 пасажыраў.
Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка.