У Віцебску таксоўка сутыкнулася з легкавіком і легла на бок (відэа)
29.07.2018 10:22
—
Разное
Фота: ДАІ
Дарожная аварыя ў Віцебску — таксоўка “Рэно-Логан” выскачыла на сустрэчную, там сутыкнулася з “Фольксвагенам-Джэта” і легла на бок. Як паведамляе ў сацыяльных сетках ДАІ Віцебскай вобласці, здарэнне адбылося ўвечары 28 ліпеня на вуліцы Гагарына.
За рулём таксоўкі была дзяўчына 1996 года нараджэння. У выніку ДТЗ яна атрымала рану рукі, была дастаўленая ў лякарню хуткай дапамогі, а пасля агляду адпушчаная дадому. Кіроўца “Фольксвагена” і яго пасажыр не пацярпелі.
Праваахоўнікі праводзяць праверку па факце здарэння.