Невясёлая раўнавага

Источник материала:  
29.07.2018 — Разное

Балельшчыкаў «Нёмана-Агра», пэўна, ненадтазадаволіўходгульнізкамандай «СМІаўтатранс». Стаўбчане актыўна наступалі, але не скарысталі рад выгадных момантаў для ўзяцця варот сапернікаў. Усё ж хвілін за дзесяць да перапынку Павел Туміловіч адкрыў лік. У другім тайме малюнак гульні не мяняўся: атакі нёманцаў, ды безвыніковыя. А вось госці са Смалявіч скарысталі свой шанц. І на табло з’явіліся лічбы раўнавагі – 1:1, якія пратрымаліся да канца матча.

Яшчэ адно ачко, пятнаццатае, не дазволіла камандзе «Нёман-Агра» падняцца вышэй дзясятага месца. Можа, пашанцуе ў Клецку, куды сёння накіроўваюцца стаўбчане. На рахунку ФК «Клецк» усяго восем ачкоў, аднак, без бою ніхто не здаецца. А асноўнымі прэтэндэнтамі на пераход у першую лігу з’яўляюцца брэсцкі «Рух» і мінскія «Крумкачы», у якіх адпаведна 35 і 32 ачкі.                      

Ф. ФЯДОТАЎ

←Готовим дома. Тарталетки с малиной за 15 минут

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика