У Ждановічах ратавалі работніка, які страціў прытомнасць у каналізацыйным люку
28.07.2018 10:28
—
Разное
Ілюстратыўнае фот з адкрытых крыніцаў
У Ждановічах пад Мінскам выратавальнікі дапамаглі работніку, які быў у спускавой шахце каналізацыйна-насоснай станцыі. Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося ўдзень 27 ліпеня.
Рабочы па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў спусціўся ў каналізацыйны люк на глыбіню 15 метраў. Там яму раптоўна стала блага і давялося выклікаць спецыялістаў, каб дасталі яго адтуль. Мужчына шпіталізаваны.
За мінулыя суткі ў Мінскай вобласці зарэгістравалі 2 пажары. Таксама спецыялісты МНС выязджалі на дапамогу пацярпелым у двух ДТЗ.