Люстрадзён на сёньня
28.07.2018
—
Разное
28 ліпеня 1863 г. у Ваўкавыску нарадзіўся бачны дзеяч сіянісцкага руху, ізраільскі грамадзкі дзеяч ЛЕВІН-ЭПШТЭЙН Эліягу Зееў.
З юных гадоў член «Хавевэй Цыён» у Варшаве — арганізацыі, галоўнай задачай якой было перасяленьне габрэяў на гістарычную радзіму ў Зямлю Ізраіля і далейшае іх ўладкаваньне там. У 1890 г. здзейсьніў алію (перасяленьне габрэяў у Ізраіль на пастаяннае жыхарства). Адзін з заснавальнікаў горада Рэхавот ў Цэнтральнай акрузе Ізраіля. У 1896 г. удзельнічаў у стварэньні фірмы «Кармэль» па забеспячэньні вінамі Расеі. У 1900 г. заснаваў філіял фірмы ў Нью-Ёрку і ўзначальваў яго доўгія гады. Актыўны дзеяч сіянісцкага руху ў ЗША. Памёр 18 ліпеня 1932 г.