Новый фотоконкурс от «Полымя»! Присылайте фото — получайте подарки

Источник материала:  
27.07.2018 — Разное

Рэдакцыя газеты «Полымя» аб’яўляе аб старце новага фотаконкурсу «Што ў кошыку?», прысвечанага ціхаму паляванню і дарам садоў-агародаў.
Калі вы любіце хадзіць па грыбы і ягады, займаецеся садаводствам ці агародніцтвам, здыміце на сваю дамашнюю камеру тое, што ўдалося вырасціць альбо сабраць.
Па традыцыі мы наладзім галасаванне на нашым сайце polymia.by. Па выніках народнага галасавання пераможцы атрымаюць падарункі.
Дасылайце фотаздымкі на наш электронны адрас polymia@mail.grodno.by. Не забудзьцеся ўказаць сваё імя і прозвішча, а таксама кантактны нумар тэлефона.
Першы ўдзельнік конкурсу — жыхар Карэліч Леанід Лейка, які знайшоў, а потым сфатаграфаваў вось такіх сімпатычных баравічкоў.

Новый фотоконкурс от «Полымя»! Присылайте фото — получайте подарки

←​Вертолёт Ми-8 белорусских спасателей ведёт борьбу с лесным пожаром в Латвии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика