У інтэрнаце загінулі дзеці, у дачыненні да іх бацькі пачалі крымінальную справу

Источник материала:  
27.07.2018 16:59 — Разное
У інтэрнаце загінулі дзеці, у дачыненні да іх бацькі пачалі крымінальную справу
Фота: sk.gov.by

У інтэрнаце ў аграгарадку Лясны Мінскага раёна здарыўся пажар, загінулі двое дзяцей — 4-гадовы хлопчык і 7-гадовая дзяўчынка. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, трагічнае здарэнне адбылося позна ўвечары 26 ліпеня. Высветлілася, што незадоўга да пажару дзяцей адных у пакоі пакінуў 32-гадовы бацька. У яго дачыненні распачалі крымінальную справу. Артыкул — "свядомае пакіданне без дапамогі асобы, якая знаходзіцца ў небяспечным для жыцця або здароўя стане і пазбаўлена магчымасці прыняць меры да самазахавання па маленстве" (ч. 2 арт. 159 КК).

Следчыя працягваюць допыты сведкаў, у тым ліку і жыхароў інтэрнату. Для таго, каб высветліць прычыну смерці, прызначаны судова-медыцынскія экспертызы.

←Где в Беларуси получают самые большие пенсии, а где — самые низкие

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика