Зацверджана праграма мерапрыемстваў у 2018-2020 гадах пад знакам Года малой радзімы
Рэспубліканская праграма мерапрыемстваў па правядзенні ў Беларусі 2018-2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 18 лiпеня 2018 года нумар 547, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА. У праграме абазначана звыш 120 мерапрыемстваў. Сярод іх уключэнне ў сельгасабарот патэнцыяльна ўрадлівых невыкарыстоўваемых сельскагаспадарчых зямель за кошт іх рэкультывацыі, будаўніцтва або рэканструкцыі меліярацыйных сістэм. Прадугледжаны прапрацоўка пытання аб удасканаленні парадку горадабудаўнічага планавання ў сельскіх населеных пунктах, уладкаванне месцаў масавага адпачынку на водных аб’ектах, навядзенне парадку ў месцах пахавання, прыбіранне цвёрдых бытавых адходаў у лясным фондзе. Запланавана правядзенне розных тэматычных акцый, конкурсаў, форумаў, навукова-практычных семінараў і канферэнцый. У ліку мерапрыемстваў таксама забеспячэнне садзейнічання беспрацоўным у арганізацыі самазанятасці ў сельскай мясцовасці, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніцтва, рамесніцтва, аграэкатурызму, фермерскай гаспадаркі. Размова ідзе аб аказанні кансультацыйнай дапамогі, навучанні асновам прадпрымальніцкай дзейнасці, прадастаўленні фінансавай падтрымкі ў выглядзе субсідый, а таксама аб стварэнні цэнтраў рамесніцтва, падтрымкі прадпрымальніцтва. Адказным выканаўцам мерапрыемстваў праграмы даручана штогод да 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным, прадстаўляць у Міністэрства эканомікі інфармацыю аб выніках рэалізацыі адпаведных мерапрыемстваў. Абагульненую інфармацыю Мінэканомікі будзе прадстаўляць у Савет Міністраў штогод да 1 красавіка года, наступнага за справаздачным.
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/society/view/zatsverdzhana-pragrama-merapryemstvau-u-2018-2020-gadah-pad-znakam-goda-maloj-radzimy-70673-2018/