Мужчына заснуў на шпалах і не заўважыў, як праехаў цягнік. Прачнуўся — штраф

Источник материала:  
26.07.2018 14:19 — Разное
Мужчына заснуў на шпалах і не заўважыў, як праехаў цягнік. Прачнуўся — штраф
Архіўны здымак Беларускай чыгункі.

Каля Бабруйска 40-гадовы мужчына заснуў на шпалах і не заўважыў, як над ім праехаў цягнік. Здарэнне адбылося ўначы 25 ліпеня. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МУС, мужчына, жыхар Бабруйска, быў у стане алкагольнага п'янення. У таварным цягніку, які праехаў над ім, было трыццаць грузавых вагонаў. Машыніст у апошні момант заўважыў чалавека на шпалах паміж рэйкамі і пачаў эстранна тармазіць. Чыгуначнікі мужчыну пабудзілі і дапамаглі яму выйсці з-пад вагону. Дапамога медыкаў аматару сну на свежым паветры не спатрэбілася (на ўсялякі выпадак на месца здарэння выклікалі "хуткую").

"СБ. Беларусь сегодня" дадае, што напярэдадні мужчына ў кавярні адзначаў набыццё сябрам кватэры. Ён выпіў столькі алкаголю, што не змог дайсці дахаты. Як апынуўся на чыгунцы, мужчына прыгадаць не змог. На яго былі складзеныя пратаколы за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення і за знаходжанне "у неўстаноўленым месцы на чыгуначных шляхах".

←ЗВР Беларуси к концу года составят $6,5 млрд, инфляция ожидается ниже 6% - Нацбанк

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика