Характар надвор’я ў бліжэйшы час не зменіцца: будзе ўсё так жа цёпла, але пахмурна і з дажджамі, амаль без ветру, у некаторыя дні прагназуюцца туманы і дрэнная бачнасць.
Сёння, 26 ліпеня, будзе воблачна з праясненнямі, магчымы невялікі дождж. Да +26 °С удзень, ноччу — +18…+20 °С.
27 ліпеня метэаролагі прагназуюць воблачнасць і зноў жа ападкі. Раніцай магчымы туман. Дзённая тэмпература ўсталюецца ў межах 23 — 25 градусаў цяпла, ноччу слупок тэрмометра пакажа да 22 са знакам “+”.
У суботу, 28 ліпеня, раніцай магчымы туман, бачнасць на дарогах складзе 500 — 800 м. Будзьце пільнымі! На працягу дня прагназуецца невялікі дождж і да +26 удзень, начная тэмпература ў сваім максімальным значэнні складзе +21 °С.
Суцэльную воблачнасць з ападкамі абяцаюць жыхарам Нясвіжчыны і ў нядзелю, 29 ліпеня. Разам з тым, будзе вельмі цёпла: удзень паветра прагрэецца да +28 °С, ноччу — +20…+22 °С.
Такім жа цёплым будзе і пачатак тыдня. У панядзелак ападкі мала верагодны, але воблачнасць не адступіць, хоць і з праясненнямі. Дзённая тэмпература на гэты дзень — +26…+28 °С, а ноччу — 19…22 са знакам “+”.
“НН”.