За значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з прафесійным святам – Днём пажарнай службы прэзідыум Ганцавіцкага раённага Савета дэпутатаў узнагародзіў супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях:
Ганаровай граматай Ганцавіцкага раённага Савета дэпутатаў – Касцюка Андрэя Ігаравіча, старшага інжынера групы арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны;
Падзячным пісьмом Ганцавіцкага раённага Савета дэпутатаў – Каўша Дзяніса Ігаравіча, камандзіра аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1.
(Visited 6 times, 6 visits today)