ДТЗ з пяцю аўтамабілямі паралізавала рух на аўтамагістралі ў Гродне
25.07.2018 20:14
—
Разное
Фота: newsgrodno.by
У Гродне адбылася буйная аварыя з удзелам пяці аўтамабіляў. Як паведамляе gaigrodno.by, ДТЗ на нейкі час практычна паралізавала рух па Румлёўскім праспекце і падыходах да яго.
Паведамляецца, што фура, якая рухалася з боку вуліцы Кляцкова, пры перастройванні ўрэзалася ў мікрааўтобус і выштурхала яго на спадарожны аўтобус, а потым на паласу сустрэчнага руху. Там ён улабавую сутыкнуўся з яшчэ двума транспартнымі сродкамі. Для таго, каб разабрацца на месцы аварыі спатрэбіліся два нарады ДАІ.
Кіроўцу мікрааўтобуса спатрэбілася дапамога медыкаў: ён траўмаваў нагу.
Пасля ДТЗ рух у абодвух напрамках быў адкрыты толькі па адной паласе.