У Год малой радзімы выхадцы вёскі Пешкі Сігневіцкага сельсавета стварылі дом-музей роднай вёскі

Источник материала:  
25.07.2018 17:24 — Разное

Сярод жыцця ў тлумным горадзе, сучасных сродкаў камунікацыі і побыту, матэрыяльных выгод і магчымасцей, імклівага бегу гадоў сэрцы людзей усё часцей ахутвае туга па сцяжынках дзяцінства, краявідах роднай вёскі, яе людзях, сялянскіх традыцыях і мудрасці продкаў.  Яшчэ ёсць магчымасць не даць гэтаму згінуць, захаваць тое, чым жылі і даражылі людзі, што далі нам жыццё і благаславілі на добры і шчаслівы лёс. Менавіта так аднойчы вырашылі зрабіць выхадцы з вёскі Пешкі Сігневіцкага сельсавета, дзе ў мінулую суботу адбылася выдатная і неардынарная падзея – адкрыццё дома-музея роднай вёскі.

Асабліва выдатна, што адбылося гэта ў Год малой радзімы, што поўнасцю адпавядае яго мэтам і задачам. Звычайная вясковая хата, дзякуючы намаганням многіх людзей, найперш аўтараў ідэі і тых, хто ўсім сэрцам яе ўхваліў, падтрымаў і дапамог, ператварылася ў сапраўдны музей з безліччу экспанатаў сялянскага побыту, фотаздымкаў, архіўных дакументаў, вырабаў мясцовых майстроў і з той непаўторнай атмасферай, што ўласціва куточку, дзе прайшло наша дзяцінства. А яшчэ гэта глыбокае гістарычнае даследаванне падзей і лёсу людзей, якія праславілі родную вёску. Тут і канкрэтная дата першага ўпамінання Пешак, а гэта 25 кастрычніка 1725 года, карта-схема зямельных уладанняў, стэнд “Пешкаўцы ад А да Я” з назвай прафесій, якія абраны землякамі. А яшчэ першыя прозвішчы жыхароў і рэдкія імёны, біяграфіі герояў Вялікай Айчыннай вайны, фотагалерэі “Пешком по Пешкам” і “Из альбомов улыбнулась нежно молодость”. Найбольшы гонар – гэта шматлікія кнігі і званні тых пісьменнікаў і паэтаў, хто нарадзіўся ў гэтых мясцінах і каму яны падаравалі крылы для высокага палёту. “Я адсюль у жыццё пакрочыў” – такі надпіс упрыгожвае сцяну дома-музея, дзе прайшло пасляваеннае дзяцінства вядомага беларускага пісьменніка Міхаіла Шыманскага. З вёскі родам беларуская паэтэса Раіса Баравікова, памятаюць тут і таленавітага журналіста Андрэя Юдчыца.

Пешкі найбольш вядомы як край адмысловых бондараў, таму ў хаце сабрана вялікая калекцыя іх вырабаў, без якіх немагчыма ўявіць сялянскі побыт, і шматлікіх прыстасаванняў, што дазвалялі вырабляць з дрэва самыя розныя рэчы. Не ўступалі ў майстэрстве мужчынам і жанчыны, аб гэтым сведчаць прыгожыя ручнікі, вышыўкі, посцілкі і сурвэткі. “Глянь, Мішка, а гэта люлька, у якой яшчэ твайго дзеда калыхалі”, – сказала адна з жанчын, пазнаўшы рэч свайго роду.

У Год малой радзімы выхадцы вёскі Пешкі Сігневіцкага сельсавета стварылі дом-музей роднай вёскі

У Год малой радзімы выхадцы вёскі Пешкі Сігневіцкага сельсавета стварылі дом-музей роднай вёскі

У Год малой радзімы выхадцы вёскі Пешкі Сігневіцкага сельсавета стварылі дом-музей роднай вёскі

Працяг – у нумары газеты за 21 ліпеня.

Фото Сцяпана ЦЮШКЕВІЧА.

←Сорвал куш: в США определился обладатель джекпота в $522 млн

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика