Наличие номера дома и названия улицы к переписи 2019 — обязательные
Паважаныя домаўладальнікі, звярніце ўвагу на стан нумарных знакаў свайго жылля! Недахопы адраснай гаспадаркі павінны быць ліквідаваны ў бліжэйшы час.
Магчыма, на доме няма нумара і назвы вуліцы. Такая сітуацыя сустракаецца на новабудоўлях, пасля рамонту або рэканструкцыі. Магчыма, вы не звяртаеце ўвагі, што аншлага не бачна за газавай або вадасцёкавай трубой, а некаторыя нумары з цягам часу сталі нечытальнымі.
Калі на дамах няма арыенціру, ускладняецца работа экстраных служб: хуткай медыцынскай дапамогі, міліцыі, аварыйнай газавай і пажарнай служб. Дадаецца клопатаў часоваму перапісному персаналу — рэгістратарам і перапісчыкам. Бо ўжо гэтай восенню пройдзе суцэльны агляд жылых будынкаў у Міёрах і Дзісне, каб атрымаць звесткі пра колькасць дамоў для перапісу насельніцтва ў 2019 годзе.
Аншлаг можна вырабіць самастойна або заказаць у г. Міёры ў павільёне “Фота” па вуліцы Камуністычнай.
Спадзяёмся на ваша разуменне і плённае супрацоўніцтва.
Фота для ілюстрацыі.
Таццяна СТАЛЬМАЧОНАК,
старшыня часовай камісіі
па садзеянні перапісу насельніцтва
Рэспублікі Беларусь 2019 года,
намеснік старшыні райвыканкама.