Знайсці, каб выратаваць

Источник материала:  
23.07.2018 17:41 — Разное

Пошукава-выратавальны атрад «Ангел» — першы ў Рэспубліцы Беларусь добраахвотны рух па аказанні дапамогі ў пошуку без весткі зніклых людзей.

Знайсці, каб выратаваць

Фота з архіва ПВА «Ангел»

Створаны ён у чэрвені 2012 года групай валанцёраў на чале з Сяргеем Коўганам. З 25 чэрвеня 2018 года група атрада “Ангел” з’явілася і ў Ганцавічах. Каардынатарам яе стала Рыта Велясевіч. Карэспандэнт “СП” сустрэўся з ёй і папрасіў адказаць на некалькі пытанняў.

— Чым зараз займаецеся? Можа, паспелі ўжо прыняць удзел у пошуку зніклых людзей?

— Наша група пакуль займаецца наборам добраахвотнікаў, у рэальных пошуках яшчэ не ўдзельнічалі. Але, упэўнена, будуць і канкрэтныя практычныя справы. Цяпер жа актыўна заняліся інфармацыйна-прафілактычнай работай.Нядаўна я выступіла ў летнім аздараўленчым лагеры “Лідар” пры Ганцавіцкай дапаможнай школе-інтэрнаце. Расказала яго ўдзельнікам аб мэтах і задачах атрада “Ангел”, аб тым дзейнічаць у экстрэмальных сітуацыях, калі чалавек, напрыклад, заблудзіўся ў лесе ці на балоце, для нашага раёна гэта вельмі актуальная тэма.

— А адкуль у Вас асабіста ўзнікла жаданне ўдзельнічаць у пошуку зніклых людзей?

— Па-першае, я чалавек актыўны па сваёй натуры, не магу сядзець без справы, а па-другое, аднойчы ўявіла, што з маёй маленькай дачушкай магло б нешта такое здарыцца, і нават страшна стала. Вось я і вырашыла ўдзельнічаць у пошуку людзей, якія згубіліся ў лесе ці недзе зніклі, асабліва гэта тычыцца дзяцей.

— Але ж ёсць афіцыйныя арганізацыі – органы па надзвычайных сітуацыях, міліцыя…

— Мы ні ў якім разе не падмянем ні міліцыянераў, ні супрацоўнікаў міністэрства па надзвычайных сітуацыях, а аказваем ім дапамогу. І ў першую чаргу па інфармацыйным забеспячэнні, правядзенні прафілактычнай работы. У атрада ёсць свой сайт у інтэрнэце, на якім змешчана ўся інфармацыя аб дзейнасці атрада і патрабаванні да добраахвотнікаў. У прынцыпе ніякіх абмежаванняў да будучых удзельнікаў атрада няма. Галоўнае – жаданне самога чалавека дапамагаць іншым людзям. Нагадаю, што дапамогу па пошуку зніклых “Ангел” аказвае бясплатна, ніякім зборам фінансавых сродкаў мы не займаемся.

— Шмат ганцаўчан ужо выказалі жаданне прыняць удзел у рабоце атрада “Ангел”?

— На сённяшні дзень у складзе ганцавіцкай групы 94 чалавекі, а ў Беларусі ўжо больш чым 100 тысяч, і з кожным днём іх колькасць расце. Для тых, каго зацікавіла дзейнасць атрада “Ангел”, можна звязацца са мной па тэлефоне +375-29-205-00-15.

Гутарыў
Вячаслаў БУРДЫКА.

(Visited 97 times, 7 visits today)

←Белорусские военные проведут инспекцию в Украине

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика