Аўтобус з беларусамі вылецеў праз сустрэчную паласу ў кювет пад Кіевам (фота)
23.07.2018 10:03
—
Разное
Фота з акаўнту Насці Машчавай у Фэйсбуку
Зранку 23 ліпеня стала вядома пра чарговую аўтааварыю з удзелам беларускіх турыстаў ва Украіне. Пра ДТЗ на сваёй старонцы ў Фэйсбуку распавяла мінчанка Насця Машчава (Nascja Mashchava).
Дзяўчына паведаміла, што здарэнне адбылося каля вёскі Ёсіпаўка пад Кіевам. Кіроўца аўтобуса заснуў за рулём. У выніку, транспарт праз сустрэчную паласу з'ехаў у кювет. Ахвяраў пры ДТЗ удалося пазбегнуць.
Акрамя турыстаў, як напісала Машчава, у аўтобусе група дзяцей ехала на спаборніцтвы.
За апошнія дні гэта другое ДТЗ з беларускімі турыстамі ва Украіне. 20 ліпеня пад Мікалаевам з беларускім мікрааўтобусам сутыкнуўся ўкраінскі грузавік. У мікрааўтобусе загінулі пяць чалавек. Яшчэ трое ў цяжкім стане трапілі ў рэанімацыю.