На Лагойшчыне выратавалі бацьку і сына, якія зваліліся ў калодзеж
23.07.2018 10:51
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
Увечары 22 ліпеня ратавальнікаў выклікалі на дапамогу ў вёску Сёмкава Лагойскага раёна: там трэба было дастаць людзей з калодзежа на прыватным двары, паведамляе прэс-служба МНС.
На месцы здарэння супрацоўнікі МНС пабачылі, што ў каналізацыйным калодзежы знаходзіцца 45-гадовы бацька і ягоны 25-гадовы сын. Калодзеж, складзены з аўтамабільных шын, мае дыяметр 0,5 метра і глыбіню каля 5 метраў.
Высветлілася, што сын чысціў калодзеж з дапамогай дрэнажнай помпы. Калі помпа перасала працаваць, хлопец палез наніз, каб разабрацца з няспращнасцю. Там ён страціў прытомнасць. Бацька спусціўся, каб дапамагчы сыну, але выбрацца самастойна не змог.
Ратавальнікі дасталі бацьку і сына. Іх шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне лагойскай лякарні.