Поспех залежыць ад рупнасці

Источник материала:  
23.07.2018 — Разное

Вынікі работы працаўнікоў малочных цэхаў раёна за паўгоддзе сведчаць, што жывёлаводы МТФ «Залужжа» ААТ «Агранёманскі» па-ранейшаму трымаюць лідарства – яны надаілі ў сярэднім ад кожнай каровы па 4812 кілаграмаў малака, прыбаўка ў адносінах да мінулагодняга паказчыка склала 1207 кілаграмаў. Калектыў гэтай фермы сёлета сур’ёзна заявіў аб сабе і паступова ажыццяўляе ўзятыя абавязацельствы. Ёсць у людзей жаданне даказаць, што яны сапраўдныя прафесіяналы ў сваёй справе – ёсць і адпаведныя вынікі. Рэальна, што жывёлаводы перакрыюць 9,5 – тысячны рубеж. Па сілах дбайным работнікам і дзесяцітысячная вяршыня. Свой уклад у поспех залужанцаў уносіць кіраўніцтва гаспадаркі, спецыялісты зааветслужбы і раслінаводчай галіны таварыства. Кожны на сваім рабочым месцы прыкладае старанне.

На прызавых прыступках работнікі МТФ «Целяхі» і «Церабейнае» з ТАА «СЖК «Налібакі», якія маюць паказчыкі 4566 і 4552 кілаграмы, на чацвёртым і сёмым іх калегі з МТФ «Цэнтр» і «Пруды» з вынікамі 4475 і 4034 кілаграмы. З году ў год гэтыя калектывы працуюць стабільна. Пятае месца займаюць жывёлаводы МТФ «Вялікі Двор» аднайменнага таварыства, якія атрымалі па 4184 кілаграмы малака ад каровы. Шостую пазіцыю ўтрымліваюць працаўнікі МТФ «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа», дзе надой склаў 4059 кілаграмаў. Наступныя два месцы за шчырымі работнікамі фермаў ААТ «Каганец»: жывёлаводы МТФ «Ячонка» маюць вынік 3945 кілаграмаў, МТФ «Засулле» – 3780 кілаграмаў. Замыкае лідзіруючую дзясятку калектыў МТФ «Казейкі» ААТ «Агранёманскі» з вынікам 3732 кілаграмы. Можна толькі парадавацца за жывёлаводаў гэтай фермы, якія за апошнія месяцы здолелі падняцца на некалькі прыступак вышэй і ўвайсці ў лік мацнейшых. Пры такой рабоце цалкам магчыма, што да канца года яны яшчэ больш павялічаць свой рэйтынг.

А вось жывёлаводы МТФ «Зарэчча» здалі пазіцыю, надаілі ад каровы 3586 кілаграмаў і дзеляць адзінаццатае месца з працаўнікамі МТФ «Жыгалкі» ААТ «Радзіма Якуба Коласа», якія маюць такі ж паказчык. Следам ідуць жывёлаводы МТФ «Жацерава» аднайменнага таварыства, іх вынік 3468 кілаграмаў, МТК «Вішнявец» ААТ «Вішнявецкі-агра» – 3431 кілаграм і МТФ «Шахноўшчына» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» – 3373 кілаграмы.

←Встреча Трампа с Путиным: Макей одобрил

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика