У Гомелі выпала 72,8 мм ападкаў за палову сутак: наступствы патопу

Источник материала:  
22.07.2018 11:56 — Разное
У Гомелі выпала 72,8 мм ападкаў за палову сутак: наступствы патопу
Фота: Радыё Свабода

У Гомелі працягваецца сапраўдны патоп. Паводле звестак МНС, у суботу з 3.00 да 13.30 у горадзе выпала 72,8 мм ападкаў пры сярэднемесячнай норме 91 мм. У выніку зафіксаваныя шматлікія падтапленні:

  • 65 падворкаў;
  • 11 участкаў дарог;
  • падвалаў сярэдняй школы і прыватнага складу;
  • 2 крамаў прамысловых тавараў;
  • 3 шматкватэрных жылых дамоў;
  • 45 прыватных дамоў.

Апроч таго, прыпыняўся рух 10 тралейбусных і 9 аўтобусных маршрутаў. У 4 населеных пунктах Гомельскага раёна падтапіла 12 падворкаў і 1 участак аўтамабільнай дарогі. Быў таксама 1 выпадак падзення дрэва на праезную частку.

←Вышел с мусором и пропал. В Пинске ищут 31-летнего мужчину с синдромом Дауна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика